[ 16:20 ]  Літва спадзяецца разьвіцьця гандлёвых дачыненьняў з Расеей

ВІЛЬНЯ. Прэзыдэнт Літвы Раландас Паксас станоўча ацаніў дачыненьні Літвы з Расеей. Пра гэта ён заявіў сёньня, калі выступаў на нацыянальным радыё Літвы. Прэзыдэнт Літвы нагадаў, што Вільня і Масква пасьпяхова вырашыла праблемы з новым парадкам калінінградцкага транзіту, дзейсным ад 1 ліпеня. Раландас Паксас адзначыў, што дзеля разьвіцьця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва “неабходна, каб Дзяржаўная Дума Расеі ратыфікавала міжурадавыя пагадненьні, каб пазьбегнуць падвойных падаткаў, а таксама пагадненьне пра ўзаемнае заахвочваньне інвэстыцыяў”. Адпаведныя дакумэнты былі падпісаныя у Маскве у 1999 г., але яны пакуль ня дзейсныя.