[ 16:15 ]  Расея будзе пастаўляць ядзернае паліва на Украіну

КІЕЎ. Украіна станецца першай краінай, ў якую Расея пачне пастаўкі ядзернага паліва новай мадыфікацыі. Цяплавылучальныя зборкі новай мадыфікацыі ўпершыню будуць экспартавацца у наступным годзе для 4-га энэргаблёка Ровенскай АЭС і 2-га блёка Хмяльніцкай АЭС, якія цяпер будуюцца і пачнуць дзейнічаць у ліпені і кастрычніку 2004 году. Пра гэта паведаміла карпарацыя “ТВЭЛ”, якая з’яўляецца манапалістам па вытворчасьці ядзернага паліва у Расеі. Пастаўкі будуць рэалізаваныя паводле кантракту паміж расейскім “ТВЭЛ” і украінскім “Энэргаатамам”. Агульная сума кантракту складае каля 100 млн. даляраў. За апошнія пяць гадоў расейская карапарацыя паставіла на Украіну ядзернага паліва на суму болей 1 млрд. даляраў. На расейскім паліве працуюць усе 13 дзейсных энэргаблёкаў чатырох украінскіх АЭС.