[ 05:50 ]  Беларусь далучылася да міжнароднай канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў

МЕНСК. Беларусь далучылася да міжнароднай канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мінаў. Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ. Атаўская канвэнцыя 1997 году забараняе вытворчасьць, выкарыстаньне, а таксама захоўваньне і перавозку супрацьпяхотных мінаў. Паводле беларускага міністэрства абароны, ў Беларусі цяпер каля чатырох з паловай мільёнаў супрацьпяхотных мінаў. Гэта сёмы па вялічыні арсэнал у сьвеце. Як заявіў прадстаўнік міністэрства абароны Сяргей Лучына, Беларусь ня мае грошай, каб зьнішчыць гэтыя запасы.