[ 05:48 ]  Ізраільцы і палестынцы не дамовіліся аб вывадзе войскаў

ЕРУСАЛІМ. Ізраільцы і палестынцы ня здолелі дамовіцца аб вывадзе ізраільскіх войскаў з двух гарадоў на Заходнім беразе ракі Ярдан. Міністар абароны Ізраілю Шаул Мафаз і кіраўнік палестынскай службы бясьпекі Мухамэд Даглан сустрэліся ўчора позна ўвечары каля Ерусаліму. Паведамляецца, што Ізраіль прапанаваў вывесьці войскі з гарадоў Ерыхон і Калькілія. Аднак паводле ізраільцаў, палестынскі бок адмовіўся, прапанаваўшы ўзамен вывесьці войскі з гораду Рамалаг – адміністрацыйнай сталіцы палестынцаў. Паведамляецца, што Ізраіль разглядае гэтую прапанову.