[ 05:25 ]  Трыбунал ААН вынесе вырак басьнійскаму доктару

ГААГА. Тыбунал ААН ў ваенных злачынствах сёньня мае вынесьці вырак былому сэрбскаму доктару, якогва вінавацяць у генацыдзе ў Босьніі падчас вайны на пачатку 1990-х гадоў. Паводле абвінавачваньня, Міламір Стакіч браў удзел у забойствах і высяленьнях тысячаў мірных жыхароў. Яго вінавацяць у арганізацыі лягераў зьняволеньня, у якіх тысячы людзей утрымлліваліся ў нечалавечых умовах. 41-гадоваму Стакічу пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне, калі ён будзе прызнаны вінаватым.