[ 18:07 ]  Буш перакананы, што Палестынская дзяржава будзе створаная да 2005 г.

ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Дж. Буш заявіў, што ён перакананы, што утварэньне Палестынскай дзяржавы да 2005 году – рэалістычная мэта. Пра гэта Дж. Буш сказаў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі у Белым Доме. Ён назваў пабудову сьцяны бясьпекі “праблемай” для захадаў дзеля мірнага працэсу на Блізкім Усходзе.