ВАШЫНГТОН. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыель Шарон пазьней сёньня мае сустрэцца з віцэ-прэзідэнтам ЗША Дзікам Чэнеем. Гэтая сустрэча – апошняя у часе цяперашняга афіцыйнага візіту Арэеля Шарона у Вашынгтон. Учора на перамовах з прэзыдэнтам ЗША Дж. Бушам у Белым Доме Арыель Шарон заявіў, што будаўніцтва сьцяны “бясьпекі” на Заходнім Беразе Ярдану будзе працягвацца. Шарон перакананы, што гэта неабходна дзеля спыненьня нападаў з боку палестынцаў.
Прэзыдэнт ЗША Дж. Буш заявіў, што мірныя прапановы пляну “дарожная мапа” залежаць ад бясьпекі для Ізраілю і спыненьня нападаў.
Дж. Буш сказаў:“Утварэньне мірнай палестынскай дзяржавы і доўгатэрміновая бясьпека жыхароў Ізраілю залежаць ад зьнішчэньня пагрозы тэрарыстычных груповак і спыненьня нянавісьці.”
Кіраўнік бясьпекі Палестыны сустрэнецца сёньня з міністрам абароны Ізраілю дзеля абмяркаваньня вываду ізраільскіх вайскаў з яшчэ двух гарадоў на Заходнім Беразе.