БРАТЫСЛАВА. Славаччына мае намер аддаць дзьве вайскова-паветраныя базы для НАТА. Самалёты альянсу змогуць выкарыстоўваць базы “Кухіня” у Заходняй Славаччыне і “Сльяч” у Цэнтральнай Славаччыне. Пасьля далучэньня краіны да НАТА гэтыя базы будуць далучаныя да сістэмы сумеснай абароны паветранай прасторы, як заявіў камандуючы славацкімі Вайскова-Паветранымі Сіламі Ёзэф Дунай.
Вайскова -паветраныя базы “Кухіня” і “Сльяч” – буйнейшыя у Славаччыне. Яны будаваліся як апорныя пункты вайскова-паветранай абароны былой Варшаўскай дамовы. На лётнішчы базы “Сльяч” базаваўся адзін з савецкіх авіяпалкоў.