АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Прадстаўнік ААН заявіў, што большая частка краінаў не дала справаздачы аб сваёй дзейнасьці супраць тэрарыстычнай сеткі аль-Кайда і зьвязаных зь ёй арганізацыяў. Старшыня камітэту, які займаецца маніторынгам санкцыяў супраць аль-Кайды, Геральда Муньяс, паведаміў, што толькі 64 са 191 краіны-сябра ААН падалі такія справаздачы ў вызначаны тэрмін.