АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЯДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Генэральны сакратар Арганізацыі аб’яднаных нацыяў Кофі Анан заклікаў Раду бясьпекі ААН неадкладна ўхваліць разьмяшчэньне міратворцаў у Лібэрыі. Там працягваюцца баі паміж урадавымі сіламі і паўстанцамі.
Прэзыдэнт Лібэрыі Чарльз Тэйлар можа перагледзець сваё ранейшае рашэньне аб адстаўцы. Прэсавы сакратар Тэйлара заявіў, што лібэрыйскія паўстанцы відавочна ўспрынялі прапанову Тэйлара, як праяву слабасьці і ўзмацнілі баявыя дзеяньні.