[ 06:18 ]  Чатыры расейскія салдаты загінулі ў Інгушэціі

МАСКВА. Чатыры расейскія салдаты загінулі ў Інгушэціі, падарваўшыся на міне. Паводле міністэрства ўнутраных справаў Інгушэціі, яшчэ два салдаты цяжка параненыя. Расейскі вайсковы грузавік натрапіў на міну каля інгушскай вёскі Датых на мяжы з Чачэніяй. Другая чачэнская вайна цягнецца ўжо амаль чатыры гады, і расейскія войскоўцы гінуць ці не штодня.