ЕРУСАЛІМ. Пасьля тохгадовага перапынку Ізраіль адновіць дыпляматычныя адносіны з Аўстрыяй у поўным аб’ёме. Міністар замежных справаў Ізраілю Сільван Шалом абвесьціў сёньня, што ў Вену вернецца ізраільскі пасол. Заява была зробленая пасьля сустрэчы Шалома з кіраўніком зьнешнепалітычнага ведамства Аўстрыі Бэнітай Фэрэрай-Вальдэнэр. Ізраільскі пасол быў адкліканы зь Вены ў лютым 2000 году, пасьля таго як ва ўрад Аўстрыі ўвайшла скрайняя правая Партыя свабоды пад кіраўніцтвам Ёрга Хайдара. Цяпер палітычная сытуацыя зьмянілася.