[ 17:17 ]  Расея зацікаўленая ў разьвіцьці сувязяў з эўрапэйскімі краінамі

МАСКВА. Расея зацікаўленая ў разьвіцьці канструктыўных сувязяў з эўрапэйскімі краінамі. Пра гэта, у часе сустрэчы ў Крамлі з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвія Бэрлусконі, заявіў расейскі прэзыдэнт Владзімір Пуцін. Паводле Пуціна, супрацоўніцтва паміж Італіяй і Расеяй мае “прывілеяваны характар і магло б стаць прыкладам пабудовы адносінаў з усёй Эўропай”. Тым часам Бэрлусконі адзначыў, што Расея ўжо сёлета можа стаць сябрам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі, а старшыньства Італіі ў Эўразьвязе будзе садзейнічаць збліжэньню Расеі і Эўразьвязу.