[ 14:55 ]  У Малдове забіты вядомы прадпрымальнік Пётр Сары

КІШАНЁЎ. Учора ўвечары ў сталіцы Малдовы, каля свайго дому, забіты вядомы ў краіне прадпрымальнік Пётр Сары. Невядомы зрабіў чатыры стрэлы з аўтаматычнай зброі. Адна куля трапіла ў галаву ахвяры і тры – у грудзі. Прадпрымальнік сканаў да прыходу “Хуткай дапамогі”. 50-гадовы Сары ўзначальваў будаўнічую кампанію, якая на прыканцы мінулага стагодзьдзя правяла рэканструкцыю аўтадарогі Кішанёў – Сэрэцень, у межах праекту Эўрапэйскага Банку Рэканструкцыі і Разьвіцьця. Пасьля гэтага прэса абвінаваціла Сары ў крадзяжы буйных грашовых сродкаў. Апошнім часам прадпрымальнік займаўся будаўнічым бізнэсам і меў інтарэсы ў вінаробчай галіне.