БАГДАД. Уладная Рада Йраку абірае сёньня свайго старшыню. Абмяркоўваюцца й кандыдатуры міністраў пераходнага габінэту. Сьпіс кандыдатаў складзены ЗША ды іхнымі саюзьнікамі і ўжо пададзены сябрам Рады. Рада мусіць прызначыць адмысловую камісію, якая падрыхтуе праект новай канстытуцыі Йраку. Праект будзе вынесены на рэфэрэндум, пасьля чаго – не пазьней лета наступнага году – павінны адбыцца выбары. Кіраўнік часовай адміністрацыі ЗША Пол Брэмер мае права скасоўваць пастановы Рады.