[ 17:19 ]  Прэм'ер-міністар Ізраілю прыехаў у ЗША

ВАШЫНГТОН. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон прыехаў у сталіцу Злучаных Штатаў, дзеля абмеркаваньня з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам міжнароднага пляну разьвязаньня на Блізкім Усходзе – вядомага як “дарожная мапа”. Учора ізраільскі ўрад пастанавіў вызваліць 540 палестынскіх зьняволеных, улучна з больш як сотняй сяброў экстрэмісцкіх груповак “Хамас” і “Іслямскі джыхад”. Вызваленьне зьняволеных – асноўнае патрабаваньне палестынцаў. Ізраіль, са свайго боку, дамагаецца ўзмацненьня барацьбы палестынскага кіраўніцтва супраць экстрэмісцкіх груповак.