[ 16:52 ]  Пяць чалавек параненыя сёньня ў часе акцыі пратэсту

ДЖЭНІН. Пяць чалавек – усе замежныя грамадзяне – былі параненыя сёньня ў часе акцыі пратэсту супраць будаўніцтва сьцяны паміж Ізраілем і палестынскай тэрыторыяй на Заходнім беразе Ярдану. Ізраіль лічыць, што сьцяна можа спыніць пранікненьне палестынскіх экстрэмістаў. Ізраільскія вайскоўцы ўжылі гумовыя кулі і сьлезацечны газ каб разагнаць натоўп, што сабраўся з абодвух бакоў сьцяны і паспрабаваў зьнесьці браму недалёка ад вёскі Анін. Сёньня ж на поўначы Ізраілю знойдзенае цела ізраільскага вайскоўца, які зьнік тыдзень таму. Меркавалася, што яго скралі экстрэмісты, аднак міністар абароны Шаўль Мафаз заявіў, што яшчэ рана рабіць якія-небудзь высновы.