ВАРШАВА. У Польшчы, у выніку аварыі экскурсійнага аўтобусу былі параненыя шасьцёра дзяцей зь Беларусі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік польскай паліцыі. Інцыдэнт адбыўся сёньня, недалёка ад места Конін (Велькапольскае ваяводзтва). Вуа ўсіх пацярпелых адзначаныя лёгкія цялесныя пашкоджаньні. Пацярпелыя дзеці знаходзяцца ў лякарнях Коніна і суседняга места Слупцы. Усяго на момант аварыі ў аўтобусе было 46 дзяцей зь Беларусі. Экскурсійны аўтобус на вялікай хуткасьці ўдадыўся ў грузавік, які йшоў сьпераду. Паліцыя лічыць, што кіроўца аўтобусу мог заснуць за стырном.