[ 15:49 ]  Зьбітая француская акторка ў віленскай лякарні ў стане комы

ВІЛЬНЯ. Француская акторка Мары Трэнціньян, якая брала ўдзел у здымках фільма “Гісторыя Колеці” ў Літве, знаходзіцца ў віленскай лякарні ў стане комы. Паведамляецца, што акторку зьбіў ейны сябра, францускі сьпявак Бэртран Канта, які пасьля атручаньня алькаголем і мэдыкамэнт амі таксама шпіталізаваны ў цяжкім стане. Мясцовая прэса паведамляе, што Трэнціньян перанесла нэйрахірургічную апэрацыю, але афіцыйных камэнтароў адносна стану акторкі і сьвевака – не было. На думку дырэктара Літоўскай кінастудыі Робэрта Ўрбонаса, у выніку трагэдыі фільм “Гісторыя Колеці” панясе вялікія страты.