[ 15:45 ]  Сорак восем мёртвых дэльфінаў на румынскім пляжы

БУХАРЭСТ. Сорак восем мёртвых чарнаморскіх дэльфінаў знойдзеныя на адным з паўдзённых пляжаў Румыніі. Адмыслоўцы ў ахове навакольнага асяродзьдзя й паліцыя пачалі дасьледваньне абставінаў іхнай сьмерці. Летась у чарнаморскіх водах Румыніі былі знойдзеныя 12 мёртвыэ дэльфінаў. Тады жывёлы заблыталіся ў рыбацкіх сетках. У Румыніі паляваньне на дэльфінаў забароненае законам.