БАГДАД. Камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Іраку, Генэрал-лейтэнант Рыкарда Санчас заявіў, што Ірак зрабіўся прыцягальным месцам для тэрарыстаў зь іншых краінаў. Паводле Санчаса, няма доказаў, што нейкая краіна падтрымлівае амаль штодзённыя напады на амэрыканскіх салдат у Іраку. Аднак ён сказаў, што амэрыканскія войскі ў Іраку сталіся зручнай мішэньню для ваяўнікоў зь некалькіх краінаў, якія ён адмовіўся назваць.
10 амэрыканскіх вайскоўцаў былі забітыя ад аўторка, калі амэрыканскія сілы забілі двух сыноў былога ірацкага прэзыдэнта Садама Хусэйна. Ад 1 траўня, калі прэзыдэнт ЗША Джордж Буш абвесьціў аб сканчэньні асноўных ваенных дзеяньняў у Іраку, у перастрэлках загінулі 49 амэрыканскіх вайскоўцаў.
Камандуючы Санчэс і начальнік генэральнага штабу амэрыканскіх войскаў у Іраку, генэрал Рычард Маерс, ўчора выказалі ўпэўненасьць, што Садама Хусэйна зловяць ці заб’юць. Паводле Маерса, апошнім часам павялічылася колькасьць іракцаў, якія паведамляюць амэрыканскім войскам месцазнаходжаньне складоў са зброяй і людзей, якія знаходзяцца ў вышуку.