БАГДАД: Кіруючая Рада Іраку заклікала перадаць сям’і целы забітых сыноў Садама Гусэйна -Удая і Кусая. З такім заклікам выступіў прыватнасьці сябра Рады, прадпрыймальнік-суніт Самір аль Судаі. Раней, адзін з пляменных лідэраў-шэйк Махмуд аль-Нада заявіў арабскаму тэлеканалау Аль-Джазіра, што ён прасіў выдаць целы, аднак кааліцыйныя сілы адмовілі яму. Аль Нада адзначыў, што ён не кіраваўся ніякімі палітычнымі меркаваньнямі, а толькі сямейнымі і рэлігійнымі. Удай і Кусай былі забітыя ў аўторак у часе перастрэлкі ў горадзе Масул.