Прага Міравая поп-зорка, саліст групы Rolling stones Мік Джагэр спраўляе сваё 60-годьдзе ў сталіцы Чэхіі. На сьвяточны банкет запрошаныя шматлікія госьці, у тым ліку былы прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл. Сёньня ж у Празе адбудзецца канцэрт Rolling stones, апошні ў эўрапэйскім турнэ славутай групы.