[ 13:46 ]  Шарон прапануе вызваліць з вязьніцаў 100 экстрэмістаў

Ерусалім Прэмьекр-міністар Ізраілю Арыэль Шарон мае намер на заўтрашнім пасяджэньнгі кабінету міністраў прапанаваць вызваліць з вязьніцаў 100 сябраў экстрэмісцкіх груповак “Хамас” і “Ісламскі джыхад”. Гэтыя дзьве групоўкі у чэрвеньні абвесьцілі, што на рры месяцы спыняць напады на ізраіліцянаў, паставіўшы ўмоваю вызваленьне вязьняў. Раней ізраільскі ўрад плянаваў вызваліць каля 300 палестынцаў, якія не зьяўляюцца сябрамі радыкальных арганізацыяў. Палестынскія ўлады патрабуюць вызваленьня ўсіх зьняволеных палестынцаў з ізраільскіх турмаў.