[ 13:39 ]  Караблі ВМФ ЗША плывуць у Лібэрыю

Вашынгтон Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш аддаў загад накіраваць тры караблі амэрыканскіх ВМФ да берагоў Лібэрыі. Паведамляецца, што караблі будуць патруляваць узбярэжжа, дапамагаючы міратворчым сілам, якія накіроўваюць у Лібэрыю краіны заходняй Афрыкі. Пры неабходнасьці можа быць высажаны марскі дэсан, на амэрыканскіх караблях знаходзяцца 2 тысячы марскіх пэхацінцаў. Тым часам у сталіцы Лібэрыі Манровіі сёньня працягваліся баі паміж урадавымі воскамі і паўстанцамі з ужываньнем гарматаў і мінамётаў. Сёньня у Манровіі загінулі 15 мірных жыхароў, учора ахвярамі баёў у лібэрыйскай сталіцы сталі ня меньш як 20 чалавек.