[ 04:39 ]  Іракцам патрэбная пчыхалягічная дапамога

ВАШЫНГТОН. Ірацкаму насельніцтву патрэбная наладжаная сыстэма псыхалягічнай дапамогі для пераадоленьня хранічнага сындрому страху, заявіў памочнік міністра абароны ЗША ў пытаньнях аховы здароўя Ўільям Вінкелвэрдэр. Паводле ягоных словаў, сыстэма аховы здароўя пры Садаме Хусэйне была адным з інструмэнтаў страху. Вінкелвэрдэр, які наведаў Ірак у мінулым тыдні, паведаміў, што цягам бліжэйшых шасьці месяцаў ЗША дадуць 210 мільёнаў даляраў на патрэбы аховы здароўя ў Іраку.