[ 04:24 ]  Выбух на поўначы Гішпаніі

МАДРЫД. На поўначы Гішпаніі ў месьце Эстэлья сёньня выбухнула бомба. Паранены адзін чалавек. Улады лічаць, што выбух – справа групоўкі баскаў-незалежнікаў ЭТА. Гэта ўжо другі тэракт цягам апошніх дзён – ув аўторак выбухі прагрымелі ў курортных местах Бэнідорм і Алікантэ. Параненыя 15 чалавек. Сёньня ж суд у Мадрыдзе асудзіў двух ваяўнікоў ЭТА на 790 гадоў кожнага. Яны прызнаныя вінаватымі ў арганізацыі выбуху ў Барсэлёне ў 1987 годзе, калі загінула 21 асоба і 44 былі параненыя.