Масква Паўночна-Каўкаскі акруговы ваены суд прысудзіў палкоўніка Юрыя Буданава на 10 гадоў зьняволеньня ў калёніі строгага рэжыму. Буданаў быў прызнаны вінаватым у выкраданьні і забойстве чачэнкі Эльзы Кунгаевай тры гады таму. Паводле рашэньня суду ён пазбаўлены званьня палкоўніка і ўзнагароды “Ордэн мужнасьці”.