[ 17:51 ]  Масхадаў ня будзе ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах у ЧР

Масква Сёньня прадстаўнікі лідэра чачэнскіх паўстанцаў Аслана Масхадава паведамілі, што ён ня будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзыдэнта Чачні, якія ладзяць расейскія ўлады. Масхадаў заявіў, што ўмоваю яго ўдзелу ў выбарах зьяўляецца завяршэньне вайны і нармалізацыя абстаноўкі ў Чачні. Учора расейскія ўлады паведамілі, што Масхадаў можа ўдзельнічаць у гэтых выбарах. Ужо зарэгістравана некалькі кандыдатаў на гэтую пасаду, сярод іх – цяперашні кіраўнік прарасейскай адміністрацыі Чачні Ахмэд Кадыраў, і маскоўскія бізнэсмэны-чачэнцы Малік Сайдулаеў і Умар Джабраілаў.