[ 20:21 ]  Абнародаваная справаздача пра памылкі спэцслужбаў 9.11.01

ВАШЫНГТОН Сёньня абнародаваная справаздача адмысловай кангрэсовай камісыі аб памылках амэрыканскіх службаў бясьпекі, якія ня здолелі прадухіліць тэрарыстычны напад на Амэрыку 11 верасьня 2001 году. У справаздачы, якая займае 900 старонак, не утрымліваецца нейкага указаньня на асобную інфармацыю ці дзейньне, якое магло б прадухіліць напад. Паводле аўтараў аналізу спэцслужбы ня здолелі ахапіць увесь аб’ем інфармацыі, які дазволіў бы прадухіліць тэрарыстычную атаку. Справаздача ўтрымлівае расаакрэчаныя дэталі з адказу на леташні захад камітэтаў па выведцы Палаты Прадстаўнікоў і Сэнату.