[ 18:47 ]  КНДР пагражае Злучаным Штатам

ПХЭНЬЯН КНДР пагражае мерамі ў адказ, калі Злучаныя Штаты размесьцяць у Паўдзёнай Карэі высокатэхналягічную зброю. У заяве Пхэньняну падкрэсьлена, што Паўночная Карэя будзе разглядаць такую зброю тоеснай тактычнай ядзернай. КНДР ізноў абвінаваціла ЗША у тым, што яны паглыбляюць крызыс, адмаўляючыся ад двухбаковых перамоваў. За некалькі гадзінаў да гэтага прэзыдэнты ЗША і Паўдзёнай Карэі падцьвердзілі, што будуць дамагацца шматбаковых перамоваў наконт паўночнакарэйскай ядзернай праграмы.