[ 17:44 ]  У Джэніне арыштаваны прадстаўнік "Ісьлямскага джыхаду"

ДЖЭНІН. У ваколіцах горада Джэнін на Заходнім Беразе Ярдану ізраільскія вайскоўцы затрымалі прадстаўніка групоўкі “Ісьлямскі джыхад” Ахмэда Шабані. Яго падазраюць у тэрарызме. Прадстаўнікі групоўкі “Ісьлямскі джыхад” заявілі, што такія арышты могуць прымусіць яе адмовіцца ад перамір’я з Ізраілем. Адная з умоваў перамір’я – вызваленьне палестынскіх зьняволеных з ізраільскіх вязьніцаў. Мяркуецца, што там знаходзіцца каля 6 тысячаў палестынцаў. Ізраільскія ўлады пагадзіліся вызваліць каля 350 чалавек, але не актывістаў груповак “Хамас” і “Ісьлямскі джыхад”. Пытаньне вызваленьня палестынскіх зьняволеных будзе абмяркоўвацца на перамовах прэм’ер-міністра Палестынскае Аўтаноміі Махмуда Абаса ў Вашынгтоне.