[ 16:46 ]  У Чэхіі створаны камітэт “За свабодную Беларусь”

ПРАГА. У Чэхіі створаны камітэт “За свабодную Беларусь”. Ганаровым старшынём яго стаў былы чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавал. Камітэт будзе інфармаваць як мага большае кола грамадзскасьці адносна сытуацыі ў Беларусі, рабіць маніторынгі парушэньняў правоў чалавека, арганізоўваць сустрэчы беларускіх апазыцыйных палітыкаў у Чэхіі ды іншых эўрапейскіх краінах. Ачольваюць камітэт чэскія сэнатары Дэніэл Краўпа, Ян Румл і Марцін Мэйстшык.