ІСЛЯМАБАД. Камандуючы амэрыканскімі войскамі ў Іраку й Афганістане Джон Абізаід сёньня абмяркоўвае з прэзыдэнтам Пакістану Пэрвэзам Мушарафам рэгіянальную геа-стратэгічную сытуацыю. Генерал Абізаід станоўча ацаніў супрацоўніцтва паміж пакістанскімі й амэрыканскімі сіламі ў барацьбе з тэрарызмам. Сёньня ж у Іслямабадзе міністар ўнутраных справаў Афганістану абмяркоўвае з пакістанскімі ўрадоўцамі пытаньні бясьпекі. Афганістан раней сцьвярджаў, што пакістанскія вайскоўцы заходзілі на афганскую тэрыторыю.