[ 21:25 ]  Вялікая Брытанія вітае пастанову кіраўніка Ганконгу

ГАНКОНГ. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр вітае рашэньне кіраўніка Ганконгу Тун Чэхуа адкласьці прыняцьцё закону, які абмяжоўвае грамадзянскія свабоды. Пра гэта брытанскі лідэр заявіў у Ганконгу. Ён таксама адзначыў канструкцыўную пазыцыю кітайскіх уладаў, якія ня ўмешваюцца ў сытуацыю ў гэтай аўтаномнай правінцыі. Закон у справе нацыянальнай бяспекі, прапанаваны адміністрацыяй Тун Чэхуа, выклікаў масавыя пратэсты і адстаўкі ў мясцовым урадзе. Ганконг – былая брытанская калёнія -- пяць гадоў таму перайшла пад юрысдыкцыю Кітаю, аднак мае шырокую аўтаномію.