[ 21:19 ]  У цэнтры Рыгі загінулі 5 чалавек і 10 параненыя

РЫГА. У выніку выбуху на станцыі запраўкі газавых балёнаў ў цэнтры Рыгі загінулі 5 чалавек і 10 параненыя, былі пашкоджаныя 30 машынаў. Як заявіў начальнік рыскай управы паліцыі Інтс Кюзіс, практычна выключаная магчымасьць таго, што пад заваламі на месцы выбуху нехта застаўся. Аператыўны дзяжурны латыскай пажарна-выратавальнай службы Інт Свейліс паведаміў, што выратавальныя працы на месцы выбуху завершаныя. Распачатая крымінальная справа. Паводле адмыслоўцаў, прычынай выбуху хутчэй за ўсё стала парушэньне тэхнікі бясьпекі.