ТАЛІН. На просьбу ЗША урад Эстоніі ва аўторак працягнуў на чарговым паседжаньні тэрмін дзеяньня місіій эстонскіх сапёраў ў Афганістане да канца году. Як паведміла прэсавая служба эстонскага кабінэту міністраў, урад працягвае місію сапёраў ужо трэці раз. Апошні раз ЗША прасілі аб гэтым прыканцы чэрвеня. Апроч таго урад Эстоніі выдаткаваў з рэзэрвовага фонду на фінансаваньне місіі ў Афганістане болей 3 мільёнаў крон.