ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш назваў сьмерць сыноў Садама Хусэйна, адказных за мноства злачынстваў супраць іракцаў, сьведчаньнем незваротнасьці зьмены рэжыму ў Іраку. Гаворыць прэзыдэнт ЗША Джордж Буш:“Учора ў горадзе Масул былі завершаныя кар’еры адных з галоўных прыхвастняў ірацкага рэжыму. Сыны Садама Хусэйна несьлі адказнасьць за катаваньні, калецтвы й забойствы мноства жыхароў Іраку. Зараз, больш чым калі-небудзь, ўсе іракцы будуць ведаць, што былы рэжым сыйшоў і ніколі не вернецца.”
Удай і Кусай Хусэйны былі забітыя ўчора ў горадзе Масул на поўначы Іраку пасьля таго, як адмовіліся здацца. Пра іхняе месцазнаходжаньне паведаміў мясцовы жыхар.