[ 21:13 ]  Пажар у Эйфэлевай вежы

ПАРЫЖ. Французская паліцыя паведаміла, што на вышэйшым паверсе Эйфелевай вежы быў пажар. Паведамленьняў пра пацярпелых няма. Прычына пажару дасьледуецца. Як мяркуецца, прычынай вагню магло быць кароткае замыканьне.