[ 18:55 ]  Украіна дапаможа касьмічным праектам Казахстана

КІЕЎ. Пасьля нядаўніх перамоваў урадавых дэлегацыяў Украіны і Казахстана паведамляецца, што Казахстан ў бліжэйшыя гады зьдзейсьніць запуск ўласнага касьмічнага апарата. Нацыянальнае Касьмічнае Агэнцтва Украіны прапанавала Казахстану дапамогу ў стварэньні касьмічных апаратаў і зьдзяйсьненьні іх запускаў украінскімі нозьбітамі. Днепрапятроўскае канструктарскае бюро “Паўдзённае” мае досьвед стварэньня гэткіх спадарожнікаў. Апрача таго, Казахстану прапанавана узяць удзел у праекце “Наземны старт” па запуску ракетаў-нозьбітаў “Зэніт” з Байканура, у якім бяруць удзел Украіна, ЗША і Расея.