[ 17:32 ]  Няўрадавыя арганізацыі падазраюць у тэрарызме ў Чачэніі

МАСКВА. Адмысловы прадстаўнік прэзыдэнта Расеі ў Чачэніі Абдул-Хакім Султыгаў прапанаваў спраўдзіць крыніцы фінансаваньня неўрадавых праваахоўных арганізацыяў з тым, каб выявіць іх магчымую датычнасьць да міжнароднай тэрарыстычнай сеткі. Султыгаў мяркуе, што міжнародныя тэрарысты, ня маючы афіцыйных сродкаў масавай інфармацыі, выкарыстоўваюць у мэтах прапаганды праваахоўчыя арганізацыі.