АНКАРА. Турэцкі міністар замежных справаў Абдула Гюль сёньня накіраваўся з візытам у ЗША. Ён будзе абмяркоўваць з амэрыканскімі ўрадоўцамі магчымасьці паляпшэньня двухбаковых дачыненьняў. Плянуецца, што Абдула Гюль сустрэнецца з дарадніцай прэзыдэнта ЗША Кандалізай Райс, Дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам і віцэ-прэзыдэнтам ЗША Дзікам Чэйні. Турэцкі парлямэнт у сакавіку адхіліў амэрыканскую прапанову – выкарыстаць турэцкія ваенныя базы для нападу на Ірак. На пачатку месяца амэрыканскія вайскоўцы затрымалі ў Іраку 11 турэцкіх жаўнэраў і пратрымалі іх каля 60 гадзінаў.