[ 20:46 ]  ЗША і Вялікая Брытанія ізноў папярэдзілі Паўночную карэю

ТЭХАС (ЗША). Прэзыдэнт ЗША Дж.Буш і прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр ізноў папярэдзілі Паўночную Карэю адносна вытворчасьці ядзернай зброі. Дж.Буш сказаў, што сьвет “адвернецца” ад кіраўніка Паўночнай Карэі, калі ён ня спыніць праграмы разьвіцьця ядзернае зброі. Буш заявіў таксама, што верыць у магчымасьць вырашэньня канфлікту мірным шляхам. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Тоні Блэр пад час свайго візіту у Кітай заявіў сёньня, што гэта непрыймальна, што Паўночная Карэя працягвае ўзбраеньне і што ядзерную зброю мае “надзвычай нястабільная дзяржава”.