Гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан выказаў спадзеў, што Рада Бясьпекі ААН падтрымае Кіраўнічую Раду Іраку. Кофі Анан сказаў, што утварэньне Рады – пазытыўны крок і вартая падтрымкі, паколькі шырока прадстаўляе ірацкае насельніцтва. Гэнэральны сакратар ААН адзначыў, што мае быць вызначаны тэрмін заканчэньня акупацыі Іраку, пры выяўных кроках аднаўленьня ураду Іраку.