[ 18:39 ]  Дж. Буш абвінаваціў Сырыю і Іран у спрыяньні "тэрарыстам"

ТЭХАС (ЗША. Прэзыдэнт ЗША Дж. Буш абвінаваціў Сырыю і Іран у тым, што яны працягваюць забясьпечваць прыбежышча і дапамогу “тэрарыстам”. Ён сказаў, што такія дзеяньні з боку Сырыі і Ірану “непрыймальныя” і яны “адкажуць” за гэта. Дж.Буш заявіў пра гэта у Тэхасе пад час супольнай прэсавай канфэрэнцыі разам з прэм’ер-міністрам Італіі Сільвіо Бэрлусконі. Італьянскі прэм’ер, які падтрымліваў пазыцыю прэзыдэнта ЗША адносна Іраку, зараз паводле запрашэньня Дж. Буша знаходзіцца на яго ранчо у Тэхасе.