[ 15:30 ]  Сустрэча міністраў замежных справаў краінаў Эўразьвязу ў Брусэлі

БРУСЭЛЬ. Сёньня ў Брусэлі міністры замежных справаў Эўразьвязу абмяркоўваюць блізкаўсходні мірны працэс, сытуацыю ў Іраку й іранскую ядзерную праграму. Ізраільскі міністар замежных справаў Сільван Шалом заявіў, што ядзерная праграма Ірану ўяўляе пагрозу для ўсяго сьвету, а асабліва для Эўропы й паўдзённых раёнаў Расеі. У нядзелю Іран абвесьціў, што ставіць на ўзбраеньне новую мадэль балістычнай ракеты “Шахаб-3”, якая здольная дасягнуць тэрыторыі Ізраілю. Прадстаўнік іранскага міністэрства замежных справаў заявіў сёньня, што Тэгеран ня мае намеру выйсьці з дамовы аб нераспаўсюдзе зброі масавага зьнішчэньня і можа прыменяць узбраеньні выключна ў абарончых мэтах.