ТБІЛІСІ. Грузінскі прэзыдэнт Эдуард Шэварнадзэ заклікае Расею спыніць усе неафіцыйныя палітычныя й эканамічныя дачыненьні з Абхазіяй. Грузінскі прэзыдэнт зьвярнуўся з лістом да Ўладзімера Пуціна, у якім ён нагадвае, што кіраўнікі дзяржаваў СНД семь гадоў таму пагадзіліся, што ніякая былая савецкая рэспубліка ня будзе падтрымліваць сувязі з Абхазіяй бяз згоды Грузіі. Новы раўнд перамоваў паміж Грузіяй і Абхазіяй пры падтрымцы ААН распачынаецца сёньня ў Жэнэве.