[ 18:08 ]  На поўдні Афганістану забітыя дваццаць чатыры баявікі

КАБУЛ. Прынамсі 24 баевікі, якія атакавалі калёну войскаў антатэрарыстычнай кааліцыі на поўдні Афганістану былі забітыя – паведаміла сёньня вайсковае кіраўніцтва. Паводле кіраўніцтва, ніхто з вайскоўцаў кааліцыі не пацярпеў. Сёньня ж, у часе сутычкі на поўдні Афганістану у часе трохгадзіннага бою забітыя прынамсі 2 талібы й пяцёра параненыя. Узброены аддзел колькасьцю блізу 60 жаўнераў атакаваў памежны пост урадавага войска. Намесьнік міністра абароны Афганістану, кіраўнік ўзбэцкіх узброеных фармаваньняў Рашыд Дустум выступіў з патрабаваньнем карэннага рэфармаваньня афганскага войска. Паводле Дустума, яно празьмерна палітызаванае і падзеленае паводле этнічных прыкметаў. Войска Дустума на поўначы Афганістану вядзе баі супраць аддзелаў мясцовых таджыкаў.