[ 17:14 ]  У Афганістане забітыя прынамсі два талібы й пяцёра параненыя

КАБУЛ. У часе сутычкі на поўдні Афганістану – паводле афганскіх уладаў – забітыя прынамсі 2 талібы й пяцёра параненыя. Узброены аддзел колькасьцю блізу 60 жаўнераў атакаваў памежны пост урадавага войска. На дапамогу з базы ў Кандагары былі выкліканыя дэсантнікі ЗША і афганскі аддзел, пры падтрымцы гэлікоптараў. На поўначы Афганістану адбываюцца буйныя ўзброеныя сутычкі паміж аддзеламі варагуючых ваенначальнікаў і шыіцкімі групоўкамі. Дэлегацыя прадстаўнікоў ААН накіроўваецца ў правінцыю Сары-Пул для адпаведнага сьледства. Паводле ААН, баі ідуць у шасьці вёсках. У выніку мясцовай розьні ў Афганістане цягам апошніх двух месяцаў загінулі прынамсі 66 чалавек.