.БАКУ. Цэнтральная выбарчая камісія Азэрбайджану зарэгістравала дзейнага прэзыдэнта краіны Гейдара Аліева кандыдатам на прэзыдэнта на маючых адбыцца 15 кастрычніка выбараў. Гейдар Аліеў – першы з 19 кандыдатаў быў зарэгістраваны цэнтральнай выбарчай камісіяй. 80-гадовы Аліеў зараз знаходзіцца ў Турэччыне на лячэньні. Сёньня ж у Баку прадстаўнікі апазыцыі на дэманстрацыі патрабавалі правядзеньня свабодных і дэмакратычных выбараў у краіне. У акцыі, арганізаванай Дэмакратычнай партыяй Азэрбайджана, узялі ўдзел, паводле розных падлікаў, ад 600 да 1500 чалавек. Маніфэстанты патрабавалі дапусьціць да ўдзелу ў выбарах лідэра іх партыі Расула Гуліева. Раней Цэнтрвыбаркам адмовіў яму ў рэгістрацыі ў якасьці кандыдата на прэзыдэнта. Былі адхіленыя таксама дакумэнты яшчэ трох лідэраў апазыцыйных партыяў і шасьці незалежных кандыдатаў.